Брацкія магілы — вайсковае пахаванне ў вёсцы Высачаны, Віцебская вобласць.
Апісанне У 4 брацкіх магілах пахаваны 274 воіны. Сярод пахаваных — воіны 72-га і 65-га стралковых корпусаў 5-й арміі, якія загінулі 22-23 чэрвеня 1944 года пры вызваленні раёна ад нямецкіх войскаў.
У 1981 годзе на могілках быў пастаўлены помнік — 3 ссунутыя па вертыкалі бетонныя кубы з барэльефнымі выявамі зоркі на верхнім кубе і галавы воіна на левай грані сярэдняга куба — 3 стэлы з імёнамі загінуўшых.
Літаратура Брацкія магілы савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 292.
Катэгорыя:Брацкія магілы Лёзненскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Высачаны (Лёзненскі раён)