Канвенцыя Альвенслебена — пагадненне Расійскай імперыі і Каралеўства Прусіі, падпісанае ў Санкт-Пецярбургу года міністрам замежных спраў Расіі Аляксандрам Гарчаковым і генерал-ад’ютантам прускага караля Густавам фон Альвенслебенам (адсюль і назва дакумента).
Падпісанне У студзені 1863 года на тэрыторыях Рэчы Паспалітай, далучаных да Расійскай імперыі, пачалося паўстанне за аднаўленне дзяржаўнасці. Прусія неадкладна перакрыла мяжу і прывяла ў гатоўнасць войскі, каб перашкодзіць распаўсюджванню паўстання на сваёй тэрыторыі. Прэм’ер-міністр Ота фон Бісмарк накіраваў да расійскага імператара Аляксандра II персанальнага каралеўскага ад’ютанта Густава фон Альвенслебена абмеркаваць меры супольнага рэагавання на паўстанне. Бакі ўмовіліся на права кожнага пераходзіць мяжу пры неабходнасці пераследу польскіх паўстанцаў і наступнай перадачы іх расійскім ваенным трыбуналам.
Расійская імперыя здушыла паўстанне ўласнымі сіламі, і канвенцыя не была ратыфікаваная і ніколі не прымянялася на практыцы.
Наступствы У Прусіі
Бісмарк, які толькі нядаўна зрабіўся прэм’ер-міністрам і кіраваў без парламенцкай большасці, быў раскрытыкаваны прускімі лібераламі, якія падтрымлівалі палякаў, хоць і меней, чым у 1848 годзе. Прускі парламент нават накіраваў ноту імператару Вільгельму з асуджэннем дзеянняў Бісмарка. У выніку Вільгельм распусціў ландтаг.
У свеце Заходнія лібералы раскрытыкавалі канвенцыю, што выклікала сур’ёзны дыпламатычны крызіс. Занепакоенасць выказалі Вялікабрытанія і Аўстрыйская імперыя, а французскі імператар Напалеон III выказаў падтрымку паўстанню і прапанаваў зняць Бісмарка з пасады.
Канвенцыя ўмацавала пруска-расійскія сувязі, а расійска-французскія стасункі напружыліся пасля падтрымкі Напалеонам III палякаў.
Катэгорыя:Паўстанне 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Пруска-расійскія адносіны Катэгорыя:1863 год у Еўропе Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы XIX стагоддзя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Прусіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Расійскай імперыі Катэгорыя:1863 год у Германіі Катэгорыя:1863 год у Расіі