Густаў фон Альвенслебен (; — ) — прускі генерал. Брат Канстанціна фон Альвенслебена.
Біяграфія Густаў фон Альвенслебен нарадзіўся 30 верасня 1803 года ў Айхенбарлебене, адукацыю атрымаў у Берлінскім кадэцкім корпусе і ў 1821 годзе быў выпушчаны ў армію лейтэнантам. злева|156px
У 1841 годзе быў узведзены ў капітаны і ў 1847 годзе — у маёры з пераводам у Генеральны штаб. З 1850 года займаў пасаду начальніка штаба 7-га армейскага корпуса, з 1855 года — палкоўнік і з 1858 года — генерал-маёр, у 1861 годзе прызначаны генерал-ад’ютантам прускага караля.
У 1863 годзе, з пачаткам паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі, Альвенслебен быў камандзіраваны ў Санкт-Пецярбург, дзе склаў канвенцыю з князем А. М. Гарчаковым, у якой рускім войскам дазвалялася пераходзіць прускую граніцу для праследавання паўстанцаў; аднак гэта канвенцыя не была ратыфікавана.
У 1865 годзе Густаў фон Альвенслебен быў узведзены ў генерал-лейтэнанты. Ён прымаў дзейны ўдзел у рэарганізацыі прускай арміі перад пачаткам эпохі войнаў за аб’яднанне Германіі і прыняў удзел у войнах з Аўстрыяй у 1866 годзе і Францыяй у 1870—1871 гадах.
У час першай з гэтых кампаній ён знаходзіўся пры галоўнай кватэры, дзе з’яўляўся праціўнікам Мольтке ў яго стратэгічных планах, у час другой — камандаваў 4-м армейскім корпусам, з якім вылучыўся пры Бамоне, пад Седанам і Парыжам. 27 снежня 1870 года расійскі імператар Аляксандр II падараваў Альвенслебену ордэн Святога Георгія 4-й ступені
Густаў фон Альвенслебен памёр 30 чэрвеня 1881 года ў Гернродэ.
Сярод іншых узнагарод Альвенслебен меў ордэн «Pour le Mérite».
Літаратура
Alvensleben, Gustav von // Allgemeine Deutsche Biographie.
Катэгорыя:Генералы кавалерыі (Прусія) Катэгорыя:Генерал-ад'ютанты (Прусія) Густаў Катэгорыя:Удзельнікі Аўстра-пруска-італьянскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі франка-прускай вайны