Раман Жулі́нскі (; пам. 5 жніўня 1864 года ў Варшаве) — польскі настаўнік (матэматык), член адміністрацыі Нацыянальнага ўрада падчас паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія Брат Тадэвуша, Юзафа Ансельма і Казіміра.

Быў сябрам «белых». Падчас паўстання 1863 года быў дырэктарам аддзела пошты ва ўрадах Караля Маеўскага і Рамуальда Траўгута. Арыштаваны 6 сакавіка 1864 года, быў вязнем Х павільёна Варшаўскай цытадэлі. 30 ліпеня прыгавораны смерцю на шыбеніцы, павешаны быў 5 жніўня каля цытадэлі, разам з Траўгутам, Юзафам Тачыскім, Рафалам Краеўскім і Янам Езяранскім.

Напісаў падручнік Zasady rachunku różniczkowego i całkowego (1859).

Літаратура Stefan Król, Cytadela Warszawska, Książka i Wiedza, Warszawa 1978, с. 144, Żuliński Roman (w:) Internetowa encyklopedia PWN, Żuliński Roman (w:) Encyklopedia WIEM , Żuliński Roman (w:) Encyklopedia Internautica.

Катэгорыя:Педагогі Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Вязні Варшаўскай цытадэлі Катэгорыя:Павешаныя