Станіслаў Алендскі (? — пасля 1529) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Пачынальнік галіны роду Алендскіх на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Староста жамойцкі, намеснік высоцкі і гарадзішчанскі, войскі мельніцкі (1530).
Згодна з прывіліем Жыгімонта I Старога атрымаў у 1527 годзе ленны маёнтак Хрустаў з фальваркам Сцыбакоўскі і в. Ятулты ў Ваўкавыскім павеце.
Фундаваў у 1529 годзе алтарыю пры Мсцібаўскім касцёле.
Сям’я Пакінуў двух сыноў — Крыштафа (? — 1565), старосту браньскага і суражскага, і Януша (? — 1580), цівуна платэльскі і старосту браньскага.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Станіслаў
Катэгорыя:Войскія мельніцкія