Бешыкта́ш () — раён і муніцыпалітэт Стамбула ў Турцыі, размешчаны на еўрапейскім беразе праліва Басфор. На поўначы мяжуе з раёнамі Сарыер і Шышлі, на захадзе з Кагытанам, на поўдні з Беяглу і на ўсходзе з Басфорам. Непасрэдна на другім беразе знаходзіцца акруга Юскюдар. Раён уключае шэраг важных аб’ектаў уздоўж еўрапейскага берага Басфора, ад палаца Далмабахчэ на поўдні да раёна Бебек на поўначы.

Гістарычным камерцыйным цэнтрам Бешыкташа з’яўляецца квартал з аднайменнай назвай, а таксама Чаршы«Beşiktaş İlçesi». Beşiktaş Belediyesi., які прымыкае да невялікага парку. Праз раён праходзіць бульвар Барбарас, якая злучае заходні бераг праліва з Басфорскім мостам. З іншага боку бульвар скончваецца ў квартале Зінджырлікую ў раёне Шышлі, які з’яўляецца важным грамадскім транспартным вузлом горада. Праз раён таксама праходзіць праспект Бююкдэрэ.

Не зважаючы на тое, што раён адносна невялікі як па колькасці насельніцтва, так і паводле плошчы, Бешыкташ, аднак, з’яўляецца адным з найважнейшых раёнаў горада дзякуючы сваім бізнесовым і гандлёвым зонам, гістарычным месцам, універсітэтам, маляўнічым краявідам на праліў Басфор і падводнай дарозе. Раён таксама з’яўляецца вядучым фінансавым цэнтрам Турцыі«About Beşiktaş: Heart of Istanbul». Beşiktaş Belediyesi.. У рэйтынгу 2013 года турэцкіх раёнаў Бешыкташ заняў першае агульнае месца дзякуючы высокаму ўзроўню жыцця, росквіту і ўзроўню культуры«İstanbul’un refah seviyesi en yüksek ilçesi». TRT Haber.. У раёне размяшчаецца футбольны клуб «Бешыкташ», шматразовы чэмпіён краіны і ўладальнік кубка Турцыі. Стадыён клуба размяшчаецца ля самага палаца Далмабахчэ.

У 2016 і 2017 гадах у раёне адбыліся два тэракты. Адзін меў месца ля стадыёна, а другі — у начным клубе«Turkey nightclub shooting: Istanbul on alert after gunman kills dozens». The Guardian..

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт Фотаздымкі // Fotopedia

Катэгорыя:Стамбул Катэгорыя:Раёны і акругі гарадоў