Леанід Аляксандравіч Каравайка (, Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць — 29 лістапада 2024) — беларускі дыпламат, першы генеральны консул Беларусі ў Амерыцы. Мае дыпламатычны ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасланніка другога класа.Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2002 г. № 83 «О присвоении Л. А. Коровайко дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класа»

Біяграфія У 1976 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў па спецыяльнасці французская і англійская мовы. Акрамя французскай і англійскай валодае польскай і сербскай мовамі.

Пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы кароткі час працаваў у Беларускім таварыстве сяброўства і сувязяў з замежнымі краінамі. З 1981 па 1987 год працаваў у сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку. Пасля вяртання з Нью-Ёрка працягнуў працу ў Беларускім таварыстве сяброўства і сувязяў з замежнымі краінамі рэферэнтам аддзела культуры.

На дыпламатычную службу ў Міністэрства замежных спраў БССР прыйшоў у 1988 годзе. Працаваў на дыпламатычных пасадах у пратакольна-консульскім, а потым — у консульскім аддзеле міністэрства. З-за адсутнасці беларускай консульскай установы ў ЗША па міждзяржаўнай дамоўленасці прызначаны ў 1992 годзе на пасаду консула Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Нью-Ёрку.

Адначасова з заснаваннем 22 ліпеня 1993 года Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку быў прызначаны першым кіраўніком першай беларускай консульскай установы ў краінах АмерыкіПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 июля 1993 г. № 487 «Об открытии Генерального консульства Республики Беларусь в г. Нью-Йорке» . Працаваў на гэтай пасадзе да 31 сакавіка 1995 годаПостановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 31 марта 1995 г. № 182 «О назначении В. И. Лазерко Генеральным консулом Республики Беларусь в Нью-Йорке и освобождении от этой должности Л. А. Коровайко» .

Пасля вяртання ў цэнтральны апарат Міністэрства замежных спраў працаваў з 1995 па 1997 год начальнікам упраўлення краін СНД, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а пазней — начальнікам сакратарыята міністэрства.

З 1997 па 1998 год працаваў у місіі АБСЕ ў Босніі і Герцагавіне.

З 1998 па 2001 год працаваў начальнікам консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі.

З 21 красавіка 2001 года да 24 мая 2007 года быў Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Беластоку.Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2001 г. № 578 «Аб назначэнні Л. А. Каравайкі Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Беластоку (Рэспубліка Польшча)»Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2007 г. № 670 «Аб вызваленні Л. А. Каравайкі ад пасады Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г. Беластоку (Рэспубліка Польшча)».

Пасля вяртання на Радзіму і да чэрвеня 2012 года працаваў начальнікам упраўлення па пытаннях уезду замежнікаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі.

З чэрвеня 2012 года па лістапад 2013 года — загадчык консульскага аддзела, старэйшы дарадца пасольства Беларусі ў Маскве.

Спасылкі Белорусские дипломаты: «Шаг Чехии вызвал глубокое недоумение» на сайце Газета «Туризм и отдых» Беларусь и мир: паритет — начало всех начал на сайце Газета «Туризм и отдых» Консульская служба защищает интересы граждан Беларуси Дзень Рэспублікі / А.Максімюк. — Ніва. — 2001. — 15 ліпеня, № 28 (2357) В Беловеже открыт первый туристический КПП на сайце Polskie Radio

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Генеральныя консулы Рэспублікі Беларусь