Кацярына Захараўна Рубіцель (, в. Чырвоныя Засценкі, Дубровенскі раён — ) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія З 1959 года па 1972 год працавала звеннявой па вырошчванні льну ў калгасе «Прагрэс». У 1965 годзе яе звяно атрымала па 9,4 цэнтнеры ільносемя і 10,2 — ільновалакна з гектара або 2230 рублёў прыбытку, а ўсяго — 22300 рублеў. Гэтай сумы было дастаткова, каб купіць цэлую калону трактароў.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР VII—VIII скліканняў. Удзельнік ВДНГ 1967 года.
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Ордэн Леніна.
Літаратура Рубитель Екатерина Захаровна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 298. Рубитель Екатерина Захаровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 190. Рубіцель Кацярына Захараўна // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 503.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Постаці сельскай гаспадаркі