Марка Паўлоўскі (; нар. 7 лютага 1994, Бялград) — сербскі футбаліст, паўабаронца чарнагорскага клуба «Будучнаст» з Падгорыцы.
Клубная кар’ера З’яўляецца выхаванцам школы бялградскага ОФК, з 2011 года выступаў за асноўную каманду. Усяго за клуб ён правёў 44 матчы, у якіх забіў 4 галы і аддаў 3 галявыя перадачы. Улетку 2013 года адправіўся ў арэнду, у партугальскую каманду «Порту B» (Д2). У складзе каманды Марка Паўлоўскі адгуляў у 30 матчах і зарабіў 5 выніковых балаў (2+3). У ліпені 2015 года адправіўся ў арэнду, у бельгійскі клуб «Мускрон» (Д1), за які згуляў 4 матчы. У жніўні 2016 года перайшоў у харвацкі «Спліт», у складзе каманды прыняў удзел у 27 матчах, у якіх забіў гол і аддаў галявую перадачу. У жніўні 2017 года Марка Паўлоўскі становіцца іграком сербскага клуба «Вождавац», тут футбаліст згуляў у дзесяці матчах. А ў 2018 годзе адправіўся ў партугальскі клуб «Варзім» (Д2), дзе прыняў удзел у 31 матчы і здолеў зарабіць восем балаў (1+7).
У лютым 2020 падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»Сербы Динга и Павловски стали игроками минского "Динамо". Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе, пазней стаў выхадзіць на замену, з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клубПятеро футболистов покинули минское "Динамо".
У сакавіку 2021 года далучыўся да літоўскага «Рыцярэя», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2022 года перайшоў у іншы літоўскі клуб — «Судуву», пакінуў яе ў студзені 2023 года. У лютым 2023 года стаў іграком чарнагорскай «Будучнасці».
Міжнародная кар’ера У 2013 годзе ў складзе юніёрскай зборнай Сербіі атрымаў перамогу на чэмпіянаце Еўропы да 19 гадоў, сам трапіў у склад сімвалічнай зборнай чэмпіянату.
Дасягненні Чэмпіён Чарнагорыі: 2022/23
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК ОФК Катэгорыя:Ігракі ФК Апалон Лімасол Катэгорыя:Ігракі ФК Порту B Катэгорыя:Ігракі ФК Мускрон-Перувельз Катэгорыя:Ігракі ФК Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Вождавац Катэгорыя:Ігракі ФК Варзім Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Рыцярэй Катэгорыя:Ігракі ФК Судува Марыямпале Катэгорыя:Ігракі ФК Будучнаст Падгорыца