Дува́нскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Месягутава.

Геаграфія Дуванскі раён мяжуе з Мечатлінскім, Кігінскім, Салавацкім, Нурыманаўскім, Караідэльскім і Аскінскім раёнамі, а таксама з Свярдлоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 3246 км².

Гісторыя Дуванскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 30930 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (63,9 %), далей ідуць башкіры (20,4 %), татары (12,8 %) і эрзя (1,6 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана