Даўлека́наўскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Даўлеканава.

Геаграфія Даўлеканаўскі раён мяжуе з Кармаскалінскім, Аўргазінскім, Альшэеўскім, Белябееўскім, Буздзяцкім, Благаварскім і Чышмінскім раёнамі. Плошча раёна складае 1907,31 км².

Гісторыя Даўлеканаўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 40162 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (36,3 %), далей ідуць рускія (36,1 %), татары (17,5 %), чувашы (3,4 %) і ўкраінцы (3,3 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана