Кармаскалі́нскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Кармаскалы.

Геаграфія Кармаскалінскі раён мяжуе з Архангельскім, Гафурыйскім, Аўргазінскім, Даўлеканаўскім, Чышмінскім, Уфімскім і Іглінскім раёнамі. Плошча раёна складае 1750,88 км².

Гісторыя Кармаскалінскі раён быў утвораны ў 1930 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 50319 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (39,6 %), далей ідуць татары (31,9 %), рускія (16,5 %) і чувашы (9,3 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана