Куюрга́зінскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ермалаева.
Геаграфія Куюргазінскі раён мяжуе з Кугарчынскім, Фёдараўскім і Меляузаўскім раёнамі, а таксама з Арэнбургскай вобласцю. Плошча раёна складае 2235,42 км².
Гісторыя Куюргазінскі раён быў утвораны 31 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 23360 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (42,6 %), далей ідуць рускія (32,7 %), татары (14,6 %) і чувашы (7,3 %).
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Башкартастана