Балта́чаўскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Старабалтачава.
Геаграфія Балтачаўскі раён мяжуе з Аскінскім, Караідэльскім, Мішкінскім, Бураеўскім і Татышлінскім раёнамі. Плошча раёна складае 1598 км².
Гісторыя Балтачаўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 18981 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (51,1 %), далей ідуць татары (31,2 %), марыйцы (12,6 %), рускія (2,5 %) і ўдмурты (2,3 %).
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Башкартастана