Я́нуш Курты́ка (; , Кракаў — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі гісторык, кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці (2005—2010). Доктар габілітаваны гістарычных навук (2000).

Біяграфія Скончыў гістарычна-філасофскі факультэт Ягелонскага ўніверсітэта. Дзейнічаў у Незалежным згуртаванні студэнтаў і Салідарнасці, быў выкладчыкам у вышэйшых школах. Цікавіўся генеалогіяй, гісторыяй Сярэднявечча. Апублікаваў больш за 140 навуковых прац і артыкулаў.Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010

29 снежня 2005 года быў абраны кіраўніком Інстытута нацыянальнай памяці — установы, якая займаецца дакументаваннем злачынстваў камуністычнай сістэмы ў Польшчы. 7 красавіка 2009 года ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы.

Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 года пасмертна ўзнагароджаны Крыжам вялікім ордэна Адраджэння ПольшчыKomunikat Nr 163/VI kad. .

Выбраныя публікацыі Konspiracja i opór społeczny na Podkarpaciu w okresie PRL (red.), 2007, Odrodzone królestwo. Monarchia Władysława Łokietka i Kazimierza Wielkiego w świetle nowszych badań, 2001, Latyfundium tęczyńskie. Dobra i właściciele (XIV—XVII wiek), 1999, Tęczyńscy. Studium z dziejów polskiej elity możnowładczej w średniowieczu, 1997, Generał Leopold Okulicki «Niedźwiadek» (1898—1946), 1989.

Спасылкі

dr hab. Janusz Marek Kurtyka

Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Члены Польскага гістарычнага таварыства Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Медыевісты Польшчы