Анто́ні Дзяко́нскі (; ? — 18 лістапада 1796) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падскарбі надворны літоўскі (1785—1791).
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Дзяконскіх герба «Кораб». Адзін з трох сыноў Яна Дзяконскага, уладальніка Чапліц пад Слуцкам.
Кар’еру пачаў земскім ваўкавыскім сурагатам. З 1765 года — ваўкавыскі стольнік, адначасова — пяцігорскі харунжы аддзелаў гетмана Агінскага.
У 1766 годзе ўдзельнічаў у вальным сойме ад Слонімскага павета. У 1775—1784 гадах — кансуляр Пастаяннай Рады. У 1766—1782 гадах — польны стражнік літоўскі.
У 1780 годзе на сойме, як прадстаўнік Скарбовай Камісіі Вялікага Княства Літоўскага абараняў сваю камісію ад абвінавачванняў паслоў, і перакідваў усю адказнасць на падскарбія Антонія Тызенгаўза. Карыстаўся вялікім даверам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1784 годзе суправаджаў яго на сойм у Горадні, дзе быў адказны за размяшчэнне караля.
У 1785 годзе атрымаў Ордэн святога Станіслава, а ў 1786 годзе — Ордэн Белага Арла.
Пасля смерці Антонія Тызенгаўза быў прызначаны надворным падскарбіем літоўскім. У 1786 годзе па просьбе караля кантраляваў выбары паслоў на пасольскіх сойміках Жмудзі, Коўна, Вількаміра, Смаленска.
Рэформ Чатырохгадовага сойма катэгарычна не прымаў, за што моцна крытыкаваўся пасламі Сойма. У 1791 годзе пад ціскам «патрыятычнай» партыі на Чатырохгадовым сойме адмовіўся ад пасады надворнага падскарбія літоўскага на карысць Тамаша Ваўжэцкага. У 1792 годзе браў удзел у Таргавіцкай канфедэрацыі. Адзін актыўных арганізатараў Гарадзенскага сойма 1793 года, памочнік расійскага пасла Сіверса.
Сям’я Быў жанаты з Каралінай з Мізгераў. Меў 3 сыноў: Юзафа, Міхала, Казіміра.
Літаратура Helena Waniczkowna. Antoni Dziekoński. Polski Słownik Biograficzny. Tom VI. Kraków. 1948. c. 131
Антоні Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Таргавіцкія канфедэраты Катэгорыя:Стольнікі ваўкавыскія Катэгорыя:Стражнікі польныя літоўскія Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія