Расейнскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая існавала ў 1791—1795 гадах у складзе Жамойці Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Расейны. У Расейнскі павет увайшла паўднёвая частка Жамойці з гарадамі і мястэчкамі Айрагола, Відуклі, Вількія, Кайраны, Крожы, Панемань, Паюры, Рэтаў, Тандзягола, Ясвойны і інш. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе большая частка тэрыторыя павета далучана да Расійскай імперыі, раёны на поўдзень ад Нёмана — да Прусіі.

Літаратура

Катэгорыя:З’явіліся ў 1791 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1795 годзе Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Жамойцкае княства Катэгорыя:1791 год у Еўропе