«Гульня без правілаў» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Антосем Цялежнікавым на тэлеканале «Белсат» у 2019 годзе. Сюжэт Самы пачатак 1990-ых у найноўшай гісторыі Беларусі. Чарга па лядоўню «Мінск» складае 25 гадоў. Масавыя страйкі. СССР канае. Самыя актыўныя беларусы пайшлі ў бізнес ці палітыку. Як, напрыклад, маладыя вясковыя хлопцы Аляксандр Лукашэнка і Анатоль Лябедзька, якія дзякуючы першым дэмакратычным выбарам сталіся дэпутатамі Вярхоўнага Савету. Там яны разам гулялі ў футбол, а таксама на палітычным полі. Узлёт палітыка Лукашэнкі адбыўся акурат з адной прапановы Лябедзькі. Хто яшчэ паспрыяў ягонай палітычнай кар’еры, а што магло пахаваць яе? Здымачная група рэжысёр, мантаж — Антось Цялежнікаў сцэнарый, выканаўчы прадзюсар — Кірыла Пазняк вядоўца — Святлана Калінкіна аператар — Іван Антонаў, Сяргей Кавалёў графіка — Кірыл Стаселька, Антось Цялежнікаў закадравы тэкст — Юрый Батальёнак стыліст — Ганна Урачова рэдактары — Яраслаў Каменьскі, Януш Гаўрылюк
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы Антона Цялежнікава