C/2019 Y4 (ATLAS) — доўгатэрміновая камета, адкрытая ў снежні 2019 года, якая магла стаць бачнай няўзброеным вокам паблізу перыгелія ў маі 2020, калі б яна не разбурылася ў сярэдзіне красавіка.
Камета была адкрыта пры дапамозе аўтаматычнай сістэмы выяўлення калязямных аб’ектаў ATLAS (скарач. ад ) на Гаваях (ЗША). Арбіта яе моцна выцягнута, у перыгеліі камета павінна была апынуцца на адлегласці 0,25 а.а ад Сонца і стаць, магчыма, адным з самых яркіх аб’ектаў на небасхілеastronomerstelegram.org. Аднак з пачатку 2020 года бляск каметы памяншаецца, а 11 красавіка было заўважана, што яна распадаецца на фрагментыastronomerstelegram.org.
Спасылкі
Катэгорыя:Каметы Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2019 годзе