Вішні́цы () — вёска ў Польшчы, на рацэ Зяляве, за 28 км на поўдзень ад Бялы Падляскай і за 75 км на паўночны ўсход ад Любліна. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Вішніцы.

Гісторыя Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Вішніцы датуецца 1446 годам. Паміж 1511 і 1579 гадамі яны атрымалі магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.

30 сакавіка 1715 года кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны, з улікам гаротнага становішча Вішніцаў па спусташэнні рознымі войскамі і на просьбу яго ўладальніка Юзафа Станіслава Сапегі, выдаў мястэчку прывілей. Паводле прывілею, апроч двух даўнейшых кірмашоў на праваслаўныя святы Святога Юрыя і Прачыстай Багародзіцы, Вішніцам даваўся дазвол на два новыя кірмашы: на Святога Яна (паводле праваслаўнага календара) і ў дзень Святога Марціна (паводле каталіцкага календара)Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С. 414—415..

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Вішніцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. У XIX стагоддзі Вішніцы знаходзіліся ў валоданні Сапегаў. На 1827 год тут было 178 будынкаў. 24 снежня 1869 года афіцыйны статус мястэчка быў паніданы да вёскі.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Вішніцы занялі нямецкія войскі, перад гэтым расійскія войскі спалілі 90% вёскі.

Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Вішніцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Вішніцы занялі войскі Трэцяга Рэйха.

У 1944 годзе Вішніцы занялі савецкія войскі, пасля чаго іх зноў перадалі Польшчы.

У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Бяльскападляскага ваяводства.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 603 чал.Witanowski M., Chlebowski B. Wisznice // S. 622. XXI стагоддзе: 2011 год — 1506 чал.

Транспарт Каля Вішніцаў праходзяць дзяржаўная аўтамабільная дарога і ваяводская .

Славутасці Касцёл Перамянення Гасподняга (1937—1955) Могілкі: праваслаўныя (уніяцкія), іўдзейскія Царква Святога Юрыя (1870—1872)

Страчаная спадчына Касцёл (XVIII ст.)

Галерэя

Вядомыя асобы На мясцовых могілках пахаваны браты Каятан і Люцыян Крашэўскія разам з маці Соф’яй.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1446 годзе