Со́ф’я Ма́льская герба «Налэнч» (; , Целясніца, Расійская імперыя — , Раманаў, Расійская імперыя) — шляхцянка, маці Каэтана, Люцыяна і Язэпа.
Біяграфія Каля 1810 года выйшла замуж за Яна Крашэўскага. У 1812, ратуючыся ад надыходзячага фронту, муж перавёз Соф’ю з Доўгага ў Раманаў, а сам вярнуўся пільнаваць свой маёнтак. Не лічачы, аднак, і Раманаў дастаткова бяспечным месцам, пазней Соф’я разам з маці выехалі ў Варшаву. Праз некалькі тыдняў пасля нараджэння сына Юзафа, калі вайна пайшла далей на ўсход, Мальскія вярнуліся ў Раманаў.
Аднак звесткі пра паражэнне Напалеона ізноў выклікалі непакой пра ўласны лёс, і перад яго вяртаннем Мальскія з немаўляткам з’ехалі да родных у Кракаў. Толькі пасля заняцця Кракава расійскімі войскамі ў сярэдзіне мая Соф’я Мальская вярнулася ў мужаў маёнтак у Доўгім Пружанскага павета на Літве.
Мелі трох сыноў і дзвюх дачок: Язэпа (1812—1887); Ядвігу (†1864), якая выйшла замуж за Яна Марачэўскага; Люцыяна (1820—1892); Ганну (†1853), замужам за Габрыэлем Лунеўскім; Каэтана (1827—1896). У сям’і шмат чыталі, улюбёным творам быў «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Менавіта ў Купліне Язэп чытаў свае першыя літаратурныя творы падчас прыезду на вакацыі з Віленскага ўніверсітэта.
Памерла ў 1859 годзе. Пахаваная ў сямейным склепе Крашэўскіх у Вішніцах (Польшча) разам з сынамі Каэтанам і Люцыянам.
Спасылкі Генеалогія нашчадкаў Вялікага сойма
Соф’я