Мая Трафімаўна Буйлова (нар. , Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працавала ў Брэсцкім аблпраекце, Белпрампраекце, з 1977 года — галоўны архітэктар аддзела ў Белмясцпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): заводы аўтамабільных агрэгатаў у Гродне (1964), лічыльных машын у Брэсце (1965), халадзільнікаў (1972), карпусы ЦКІС заводаў імя Леніна і гадзіннікавага (1973), здатачны цэх з інжынерна-бытавым корпусам трактарнага завода (1983) у Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Мінска