Жэпін (, ) — горад на захадзе Польшчы. Размешчаны за 450 км на захад ад Варшавы, за 80 км на паўночны захад ад Зялёнай Гуры і за 20 км ад мяжы з Германіяй і нямецкага горада Франкфурт-на-Одэры. Уваходзіць у склад Слубіцкага павета Любушскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Жэпін. Сучасная польская назва горада выводзіцца ад назвы расліны рэпа (). Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 11,42 км². Насельніцтва 6,7 тыс. чалавек.

Спасылкі Афіцыйная старонка горада