Вараб’ёўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Вараб’ёўка.

Геаграфія Вараб’ёўскі раён мяжуе з Бутурлінаўскім, Калачэеўскім, Новахапёрскім і Паўлаўскім раёнамі. Плошча раёна складае 1236 км².

Гісторыя Вараб’ёўскі раён быў утвораны 30 чэрвеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.

Насельніцтва Асноўнай прычынай зніжэння колькасці з’яўляецца натуральнае і механічнае змяншэнне насельніцтва. У 2014 годзе колькасць памерлых у 2,1 разы перавышала нараджальнасць, колькасць прыбыўшых больш чым у 3 разы ніжэй за колькасці тых, хто выехаў з раёна.

Эканоміка Асноўным напрамкам вытворчай дзейнасці раёна з’яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць.

Спасылкі

Вараб’ёўскі раён / Варонежскі гід.

Катэгорыя:Раёны Варонежскай вобласці