Эрцільскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Эрціль.

Геаграфія Эрцільскі раён мяжуе з Цярноўскім, Аннінскім, Панінскім і Верхняхаўскім раёнамі, а таксама з Ліпецкай і Тамбоўскай абласцямі. Плошча раёна складае 1457,81 км². Адлегласць ад райцэнтра да Варонежа складае 145 км.

Паводле клімату раён крыху адрозніваецца ад іншых раёнаў Варонежскай вобласці, бо тут назіраецца меншая колькасць гадавых ападкаў і самая нізкая тэмпература як зімой, гэтак і летам.

Гісторыя Раён быў утвораны ў 1938 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК РСФСР.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі Эрцільскі раён / Варонежскі гід.

Катэгорыя:Раёны Варонежскай вобласці