А́ннінскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Анна.

Геаграфія Аннінскі раён мяжуе з Эрцільскім, Цярноўскім, Грыбанаўскім, Новахапёрскім, Талаўскім, Баброўскім і Панінскім раёнамі. Плошча раёна складае 2098,02 км².

Гісторыя Аннінскі раён быў утвораны 14 мая 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.

Эканоміка Прамысловы патэнцыял уключае ў сябе 17 прадпрыемстваў. Найбольшую ўдзельную вагу займаюць прадпрыемствы апрацоўваючай вытворчасці, як вытворчасць харчовых прадуктаў, паліграфія, вытворчасць іншых неметалічных мінеральных прадуктаў, вытворчасць машын і абсталявання. Вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі Аннінскі раён / Варонежскі гід.

Катэгорыя:Раёны Варонежскай вобласці