А́нна () — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Аннінскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 16 438 чалавек (2017). Размяшчаецца каля ракі Біцюг за 100 км на ўсход ад Варонежа.
Эканоміка У пасёлку працуюць камбінат будаўнічых матэрыялаў, цагляны, спіртавы, алейнаэкстракцыйны заводы, камбінат малочных прадуктаў, які ўваходзіць у групу «Вім-Біль-Дан», мясакамбінат, харчкамбінат, элеватар, перапёлчыная гаспадарка, бровар.
Спасылкі
Анна ў базе даных Расіі
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Варонежскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1698 годзе