Эрміта́жныя каты́ — каты, якіх афіцыйна трымаюць на тэрыторыі пецярбургскага Зімняга палаца з часоў, калі ён быў пабудаваны, з мэтай прадухілення інтэнсіўнага размнажэння пацукоў і мышэй у Эрмітажы. Паводле словаў дырэктару музея Міхаіла Піятроўскага, «каты — легенда эрмітажнага жыцця і яго неад’емная частка»21 апреля 2012 — День эрмитажного кота , а «інтэрв'ю і здымкі пра катоў, не радзейшыя, чым пра Рэмбранта» Фомина, М., Каралис, Д. «К 250-летию откроем всё»: [Беседа с М. Пиотровским] // Литературная газета. — 2014. — 19 февраля. — № 7 (6450). .
Гісторыя Лічыцца, што гісторыя эрмітажных катоў пачынаецца з прывезенага з Нідэрландаў Пятром I ката па мянушцы Васіль, якога пасялілі ў драўляным Зімнім палацыВ Петербурге отмечают День эрмитажного котаЭрмитажные домовые оставили 1600 записей в «Книге учёта музейных котов» . Паводле іншай версіі, Пётр узяў Васіля ў 1724 годзе з дому галандскага купца, які гандляваў на ВалагодчынеМузей кошки в Петербурге восстанавливает родословную кота Петра Великого .
У XVIII стагоддзі ў Зімнім палацы распладзілася вялікая колькасць мышэй і пацукоў, якія наносілі істотную шкоду будынку. Паводле падання, да імператрыцы Лізаветы Пятроўны дайшлі чуткі, што ў Казані, дзякуючы катам, не засталося грызуноў. У 1745 годзе яна загадала даслаць з Казані да двара 30 найлепшых катоўСоколов-Митрич, Д. «Мяу» особого назначения // Русский репортёр. — 23 сентября 2008. — № 36 (66). . Заснавальніца Эрмітажа імператрыца Кацярына II катоў не любіла, але пакінула іх у палацы і надала ім статус «ахоўнікаў карцінных галерэй»День Эрмитажного кота. Музеи России (24 мая 2014). — Российская сеть культурного наследия. .
Каты жылі ў палацы і ў XIX—XX стагоддзях. Падчас блакады Ленінграда ўсе каты загінулі, а Зімні літаральна кішэў пацукаміЧернышёв, С. Хранители национальных сокровищ: Коты Эрмитажа охраняют культурное наследие России // Российские вести : газета. — М., 2012. — 25—31 июля. — № (21) 2096.. Пасля вайны ў Ленінград з Омска, Цюмені і Іркуцка было завезена 5 тысяч катоў, і неўзабаве пацукі знікліХвостатые герои. От грызунов блокадный Ленинград спасли кошки // Аргументы и факты : газета. — 2014. — 28 февраля. .
У наш час кожны эрмітажны кот мае асабісты пашпарт, ветэрынарную картку і афіцыйна лічыцца кваліфікаваным спецыялістам па ачыстцы музейных сутарэнняў ад пацукоўЗорина, А. «Эрмитажные коты» // Секретные материалы 20 века : журнал. — 2011. — № 13 (166).. Катоў трымаюць у добрых умовах. Пры музеі існуе Клуб сяброў катоў Эрмітажа, а штовясну музей ладзіць «Дзень эрмітажнага ката».
Гл. таксама Сквер сібірскіх катоў
Спасылкі Афіцыйны сайт Эрмітажных катоў Англамоўны блог пра эрмітажных катоў
Катэгорыя:Знакамітыя каты Катэгорыя:Эрмітаж Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі