Сцяпан Іўсцінавіч Васілевіч (нар. , в. Казловічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1972), дацэнт (1981).

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1960 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у трасце «Аргтэхбуд» Міністэрства будаўніцтва БССР, ІБіА АН БССР, у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1976 года — дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Член КПСС з 1945 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): карпусы завода лічыльных машын і радыёзавода ў Мінску (1960), праекты рэканструкцыі прамысловых прадпрыемстваў будаўнічай індустрыі (1960—1963), планіроўкі і забудовы вул. Гагарына ў Барысаве (1968). Аўтар навуковых публікацый.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі (1944), медалямі.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Члены КПСС