Татарская Вікіпедыя () — раздзел Вікіпедыі на татарскай мове. Адкрыты 15 верасня 2003 года. Першапачаткова функцыянаваў толькі на лацініцы. Станам на утрымлівае і займае -е месца сярод усіх моўных раздзелаў Вікіпедыі.

Татарская Вікіпедыя падобная на сербахарвацкую, у абодвух праектах можна пісаць артыкулы як на кірыліцы, так і на лацініцы. Спачатку артыкулы пісаліся толькі на лацініцы, потым у рамках праекта пачалося суіснаванне двух алфавітаў. Зараз падаўляючая большасць артыкулаў у праекце напісана кірыліцай. Аднак частка артыкулаў застаецца лацінізаванай.

Гісторыя

28 снежня 2009 года створаны 5-тысячны артыкул. 8 ліпеня 2011 года створаны 10-тысячны артыкул. 10 сакавіка 2013 года створаны 25-тысячны артыкул. 28 ліпеня 2013 года створаны 50-тысячны артыкул. 28 студзеня 2018 года створаны 75-тысячны артыкул. 3 ліпеня 2018 года створаны 80-тысячны артыкул. 10 лютага 2020 года створаны 88 888-ны артыкул.

Катэгорыя:Татарская мова