Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР (ФКСІС БДУІР) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Гісторыя Гісторыя факультэта пачынаецца з 1964 года, з факультэта аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі, які быў створаны разам з Мінскім радыётэхнічным інстытутам і які з’яўляўся папярэднікам сучаснага ФКСІС. У 1980 годзе факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі быў рэарганізаваны і падзелены на два факультэты — факультэт вылічальнай тэхнікі і факультэт аўтаматызацыі кіравання. У 1995 годзе факультэт вылічальнай тэхнікі быў перайменаваны ў факультэт камп’ютарных сістэм і сетак.

Падзеі 2020 года Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты ўніверсітэта падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыяхЛукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых.

Дэкан факультэта камп’ютарных сістэм і сетак Марына Лукашэвіч адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву на звальненне па ўласным жаданніДэкан ФКСіC БДУІР звальняецца. Яна адмовілася адлічваць студэнтаў..

Склад факультэта Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры: Вышэйшай матэматыкі Інфарматыкі Праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій Электронных вылічальных машын Электронных вылічальных сродкаў Фізікі Філасофіі

Дэканы Аляксандр Яфімавіч Ляўсенка (1980–1982) Марына Міхайлаўна Лукашэвіч (?-2020) Наталля Баброва (2020—2022) Сяргей Мікалаевіч Несцярэнкаў (з 2022)

Спасылкі Афіцыйны партал ФКСІС БДУІР

Катэгорыя:1980 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1980 годзе