Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы» — установа сярэдняй адукацыі ў г. Докшыцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя Школа з’яўляецца старэйшай у раёне школай. У 1608 годзе біскуп Станіслаў Кішка пабудаваў у Докшыцах касцёл, а пры ім была адкрыта школа.
З 1922 года ў Докшыцах працуе польская агульнаадукацыйная школа ІІІ ступені. У 1939 годзе, пасля аб’яднання Беларусі, была створана сямігодка. Існавала школа і ў гады нямецкай акупацыі з 1941 года па 1943 год.
Першы выпуск пасляваеннай школы адбыўся ў 1948 годзе. Тыпавы будынак васьмігадовай школы быў узведзены ў 1957 годзе. Праз тры гады пабудавана спартыўная зала і цяпліца з пячным ацяпленнем.
У 1964 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 жніўня школе было прысвоена імя І. С. Палявога. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР за нумарам 428 ад 21 верасня 1964 года для ўшанавання памяці Героя Савецкага Саюза Івана Сцяпанавіча Палявога ў школе быў створаны мемарыяльны музей.
Будаўніцтва сучаснага будынка школы пачалося, калі дырэктарам школы быў Уладзімір Францавіч Паруль. Будаўніцтва школы было завершана ў лютым 1973 года. І 19 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё школы. У сувязі з адкрыццём у 1991 годзе сярэдняй школы № 2, частка вучняў і настаўнікаў перайшлі ў новую школу. У 1993 годзе ў школе было 870 вучняў, працавала 68 настаўнікаў і выхавацеляў.
У 2018 годзе школа адзначала 410-гадовы юбілей і 70-годдзе першага савецкага выпуску.
Вядомыя выпускнікі Павел Андрэевіч Апанасевіч Віктар Сямёнавіч Буракоў Віктар Пятровіч Маркавец Галіна Пятроўна Крываблоцкая, беларускі мастак Маркавец-Бартлава Валянціна Пятроўна, беларускі мастачка Сяргей Уладзіміравіч Махонь, беларускі мовазнавец, перакладчык Валерый Раманавіч Собаль, беларускі фізік Іван Канстанцінавіч Стадольнік, беларускі празаік, паэт Яўген Антонавіч Таргонскі, беларускі матэматык
Дырэктары школы Уладзімір Францавіч Паруль Н. В. Фурсевіч
Літаратура Александров, А. Школе — 395 лет! / А. Александров // Витебский курьер. — 2003. — 7 марта. — С. 2. Арцімёнак, У. П. Докшыцкай СШ № 1 — 35 / У. П. Арцімёнак // Родныя вытокі (Докшыцы). — 2008. — 16 лют. — С. 2. Гільніч, Л. Значны як настаўнік, цікавы як асоба / Л. Гільніч // Настаўніцкая газета. — 2017. — 21 кастр. — С. 1. Юнцэвіч Фаіна Андрэеўна // Роднае слова. — 1994.- № 9.- С. 11. Шульга, Г. М. Самоконтроль деятельности СШ № 1 г. Докшицы в 2011/12 году / Г. М. Шульга, М. А. Малаш, С. П. Величко // Народная асвета. — 2012. — № 12. — С. 55-70.
Катэгорыя:Докшыцы Катэгорыя:1608 год у Еўропе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Школы Беларусі