Іван Сцяпанавіч Палявой (, в. Новамыкалаіўка (цяпер Наватроіцкі раён, Херсонская вобласць, Украіна) — , Докшыцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1929 года. Скончыў Ейскую ваенную школу пілотаў (1933). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года.
Маёр, намеснік камандзіра 132-га бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка 334-й бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі. Зрабіў 125 баявых вылетаў. Вызначыўся ў Беларускай аперацыі 1944 года. 3 23 чэрвеня 1944 года наносіў бомбавыя ўдары па ваенных аб’ектах і скапленнях праціўніка ў раёнах Мінска, Полацка, Даўгаўпілса; знішчыў 22 самалёты (на аэрадромах), 40 танкаў, 307 аўтамашын, разбурыў 3 пераправы і 2 масты. Загінуў 20 жніўня 1944 года.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23 лютага 1945 года.
Узнагароды Герой Савецкага Саюза Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна — двойчы (1941, 1945) Ордэн Чырвонага Сцяга (1941) Ордэн Чырвонай Зоркі — двойчы Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (1944)
Памяць Пахаваны ў г. Докшыцы, дзе яго імем названы плошча і вуліца.
Літаратура Палявой Іван Сцяпанавіч // Памяць: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 374—375.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны