Мая́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Маяк.

Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў, на момант скасавання ў 2013 годзе — 7 населеных пунктаў (Боркі, Ветка, Клешава, Леткаўшчына, Маяк, Мусічы і Шулякі).

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Мусіцкі сельсавет у складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мусічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Слуцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Труханавіцкага сельсавета (вёскі Праснакі і Стараселле)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. 27 снежня 1962 года ў склад Грозаўскага сельсавета Капыльскага раёна перададзены 7 населеных пунктаў (Грывень, Жукі, Загараўшчына, Канюхі, Красная Горка, Праснакі і Стараселле)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. 5 лютага 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Маяк, сельсавет перайменаваны ў Маяцкі. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Грэскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1137 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 95,3 % — беларусы, 3,4 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Грэскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе