Я́рцаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у цэнтральнай частцы Смаленскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Ярцава.
Раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласці. Мяжуе з Духаўшчынскім, Кардымаўскім, Сафонаўскім, Дарагабужскім і Холм-Жыркоўскім раёнамі. Плошча тэрыторыі — 1.618,93 км². Асноўныя рэкі раёна: Вопь і Дняпро.
Вядомыя асобы Анатолій Агапеевіч Круглоў (нар. 1932) — беларускі філосаф, рэлігіязнавец. Доктар філасофскіх навук (1992), прафесар (1994).
Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці