Е́ршычы () — сяло ў Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі, на рацэ Іпуць. Адміністрацыйны цэнтр Ершыцкага раёна. Насельніцтва 3 444 чал. (2007). Знаходзяцца за 140 км на поўдзень ад Смаленска, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Панятоўка на лініі Рослаўль — Крычаў.

Гісторыя Упершыню сяло згадваецца ў XVII стагоддзі, калі было цэнтрам царкоўнага прыходу. У XVIII стагоддзі знаходзілася ва уладанні Лайкевічаў. Ершычы былі цэнтрам воласці Рослаўльскага павета Смаленскай губерні. На 1903 год у Ершычах было 36 будынкаў, у якіх жыло 218 чалавек (112 мужчын і 106 жанчын).

З 1929 года — цэнтр раёна.

Насельніцтва

Зноскі

Катэгорыя:Населеныя пункты Ершыцкага раёна