Рослаўльскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у паўднёва-ўсходняй частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Рослаўль.

Геаграфія Мяжуе на поўначы з Ельнінскім, на паўночным захадзе з Пачынкаўскім, на захадзе з Шумяцкім, на паўднёвым захадзе і поўдні з Ершыцкім раёнамі Смаленскай вобласці, на паўночным усходзе раён мяжуе з Калужскай вобласцю, а на паўднёвым усходзе — з Бранскай вобласцю. Плошча — 3000 км².

Раён размешчаны на Смаленска-Маскоўскім узвышшы. Глебы ў раёне дзярновыя, слаба- і сярэднепадзолістыя, глеевыя і балотныя. Лясы займаюць 39 % тэрыторыі.

Рэкі раёна: Асцёр, Станаўка (прыток Астра), Дзясна.

Вядомыя асобы Зінаіда Яфімаўна Арцем’ева (1926—2011) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік БССР.

Спасылкі

Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці