Вольга Гронская () — беларуская паэтка, перакладчыца.
Біяграфія Нарадзілася ў 1978 годзе ў пасёлку Крывічы (Мядзельскі раён). Скончыла філалагічны факультэт БДУ, рамана-германскае аддзяленне, а затым аспірантуру пры ім. У 2004 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хранатоп прозы Інгеборг Бахман». Выкладала ў Інстытуце культуры, потым на філфаку БДУ, у 2021 годзе, як многія беларусы, страціла працу ў бюджэтнай арганізацыі.
Творчасць Выдала зборнік паэзіі «АдВольная міфалогія» (2013).
Перакладае з нямецкай і польскай моў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Крыніца» і «Фрагмэнты». На беларускую мову пераклала раманы нямецкага пісьменніка Даніэля Кельмана «Тыль» (2020), Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» (2022), Эрыха Марыі Рэмарка «Лісабонская ноч» (2025), комікс Жазэфіны Марк «Трымайся, Трусік!» (2025), вершы Георга Гайма.
Прэміі і ўзнагароды
Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» (2019). Лаўрэатка прэміі імя Карласа Шэрмана (2021) за пераклад з нямецкай кнігі «Тыль» Даніэля Кельмана.
Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук