Міко́ла Бусько, поўнае імя Мікалай Іосіфавіч Бусько (, в. Пагарэлка, Карэліцкі раён, Баранавіцкая вобласць — ) — беларускі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і, дзе было чацвёра дзяцей, з якіх Мікола быў малодшым Па сканчэнні Турэцкай сярэдняй школы Карэліцкага раёна, у 1959—1962 гадах служыў у Савецкай арміі. Потым паступіў у Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці, дзе правучыўся год. У 1962 годзе паступае на выяўленчы факультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў, які скончыў у 1967 годзе. У 1963—1965 гадах працаваў рабочым на лесагандлёвай базе. У 1965—1967 гадах быў афарміцелем у Доме афіцэраў, у 1967—1976 гадах — на мясакамбінаце, з 1976 года — афарміцель аўтобуснага парка ў Баранавічах.
Дапамагаў у аднаўленні каменнай царквы Узнясення Гасподняга ў Ярэмічах, пабудаванай у 1867 годзе і зачыненай у савецкі час, напісаў для яе некалькі ікон.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 года. С. 76.
Памёр 18 чэрвеня 2023 года ў Баранавічах.
Творчасць Першыя вершы апублікаваў у 1970 годзе ў раённым друку.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1989 года, з 2006 — у Саюзе пісьменнікаў Беларусі.
Вершы друкаваў у часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва», а таксама ў калектыўных зборніках «Дзень паэзіі», «Паэзія Берасцейшчыны»Мікола Бусько.
Паводле твора Міколы Бусько «Бабрыная навука» кампазітар Юрый Вальмус напісаў оперу для дзяцей (1992), якая стала значнай з’явай у музычнай культуры г. Баранавічы 1990-х.
Аўтар кнігі паэзіі «У Нёмна на плячах» (1986), «Ад галінкі да сучка — тэлефон у павучка» (1993), «Сузор’е Шаляў» (1995), «Шасцікрылец Хмарагон» (1997); кнігі «Паэзія баразны» (2003), прысвечанай жыццю і творчасці паэта Алеся Мілюця.
У 2012 годзе ўзнагароджаны літаратурнай прэміяй імя У. Калесніка за кнігу прозы «Сляды ад верасня». Кніга Міколы Бусько «У бары жывуць сябры» ў 2018 г. была вылучана на конкурс «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва».
Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты