Іван Іванавіч Галушка (, г. Ніжын, Чарнігаўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў загадчык сектарам у ПКБ Мінсельбуда БССР, з 1973 года — галоўны архітэктар аддзела ў Белкамунпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Член КПСС з 1982 года. Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): аб’яднаная база «Водаканал» у Гомелі (1978), інжынерна-лабараторны корпус прампрадпрыемстваў Мінжылкамгаса БССР (1978), рамонтна-эксплуатацыйная база «Мінцепласетка» (1982) у Мінску, добраўпарадкаванне вуліц у цэнтры Ліды (1977—1982).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Ліды