Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Агульная характарыстыка Навучыльная ўстанова паўстала як цэнтр інтэнсіўнага вывучэння замежных моў «Knowledge» пад кіраўніцтвам прафесара Х. Хачатурана. У 1994 годзе яна прызнанна Міністэрствам адукацыі і навукі Украіны як вышэйшая навучальная ўстанова пад назвай «Міжнародны інстытут лінгвістыкі і права». У 2002 годзе атрымала сучасную назву — Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт.

Навучальны працэс ва ўніверсітэце ажыццяўляецца дзвюма мовамі — украінскай і англійскай. Колькасць студэнтаў па ўсіх формах навучання — каля 5 тысяч. За гады сваёй працы ўніверсітэт выпусціў больш за 15 тысяч спецыялістаў па міжнародных адносінах, праве, эканоміцы, лінгвістыцы, журналістыцы, псіхалогіі і інш.

Навучальны працэс забяспечваюць высокакваліфікаваныя навукова-педагагічныя работнікі, сярод якіх 80 % — дактары і кандыдаты навук, 10 % — акадэмікі і члены-карэспандэнты галіновых акадэмій навук, замежных акадэмій і асацыяцый, 22 супрацоўніка ўніверсітэта маюць званні «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі», «Заслужаны дзеяч мастацтваў», «аслужаны артыст Украіны», «Заслужаны юрыст Украіны».

Структура Інстытут міжнародных адносін Інстытут лінгвістыкі і псіхалогіі Інстытут тэатральнага мастацтва Інстытут журналістыкі, кіно і тэлебачання Медыцынскі інстытут Эканамічны факультэт Юрыдычны факультэт Стаматалагічны факультэт Фармацэўтычны факультэт Факультэт будаўніцтва і архітэктуры Факультэт інфармацыйных тэхналогій Універсітэцкая клініка Каледж Ліцэй

Спасылкі Афіцыйны сайт універсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Кіева Катэгорыя:1994 год ва Украіне