Юлій Іванавіч Глінка (, Перм) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Пермі. Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1954 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, з 1958 года — галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні, з 1971 па 1984 год — галоўным архітэктарам БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1958 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы саўгасаў на цалінных землях КазССР (1955), Магілёва (1961, 1969, 1972), Гродна (1961, 1970), Баранавічаў, Ліды (1963), Брэста (1964), Мінска (1958), праект 1-й чаргі будаўніцтва (1959), ПДП цэнтра (1973), схема добраўпарадкавання тэрыторыі ўздоўж р. Свіслач (1959), генплан Акадэмгарадка (1970) у Мінску, ПДП цэнтраў Гродна (1970, 1978), Магілёва (1976).

Прымаў удзел у конкурсных праектах цэнтраў Мінска, Вільнюса, Віцебска, Тулы, Жытоміра.

Узнагароды 1-я прэмія за праект цэнтра Жытоміра (1978) і 2-я — за праект цэнтра Мінска (1968) на рэспубліканскіх конкурсах.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Казахстана Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Баранавічаў Катэгорыя:Архітэктары Ліды Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Мінска