Старыя Ляхавічы — колішняе паселішча на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна. Размяшчалася за 1,5 км на поўнач ад Падлесся, на правым беразе Шавялёўкі.
Да 1450-х гадоў Жарабковічы і Ляхавічы (напэўна, менавіта Старыя) належалі валынскаму баярыну Дзяніску Мукасеевічу, які памяняў іх з панам Іванам Іллінічам на яго замак Вельгар з «местам» і некалькімі «прыселкамі» ў Луцкім павецеСобчук В. Д. Від коріння до крони : дослідж. з історії князів. і шляхет. родів Волині ХV — першої половини ХVII ст. — Кременець: [Кременец.-Почаїв. держ. іст.-архітектур. заповідник], 2014. — 506 c. : табл. — С. 179, заўв. 7.. У складзе Жарабковіцкага маёнтка перайшлі спадчынай пану Юрыю Іллінічу, у 1532 годзе яго нашчадкі прадалі ўвесь маёнтак канцлеру Альбрэхту Гаштольду, ён далучыў гэтыя землі да свайго Ляхавіцкага маёнткаАляхновіч Р. А., Рыбчонак С. А., Шаланда А. І. Род Іллінічаў… С. 234..
Пэўна згаданы 8 мая 1561 годаАкты Виленской археографической комиссии: Том XXII. Акты Слонимского земского суда. — Вильна, 1895. — 535 с., калі за пазыку 3000 коп літоўскіх грошаў вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту пан Іван Солтан атрымаў у дзяржаву Ляхавіцкія ўладанні з «дварамі» Ляхавічы, Старыя Ляхавічы і Жарабковічы.
Да пачатку XX ст. Старыя Ляхавічы былі часткай Ляхавіцкага маёнтка (графства), цэнтрам адной з яго воласцей («дваром»). У 1636 годзе ў саміх Старых Ляхавічах 30 валок. У 1661 годзе ў «двары» Старыя Ляхавічы 90 дымоў, у складзе вёскі Падлессе, Шавялі, фальварак Свісткаўшчына, сама вёска Старыя Ляхавічы не згадана, напэўна, знішчана ў вайну 1654—1667 гадоў. У 1789 годзе «двор» Старыя Ляхавічы меў 78 дымоў, у складзе толькі вёска Шавялі. Станам на 1910 год — фальварак (гасподскі двор).
У часы Польскай Рэспублікі Старыя Ляхавічы — фальварак у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства. Станам на 30 верасня 1921 года 13 жыхароў (6 мужчын, 7 жанчын), жылы дом і гаспадарчы будынак.
Да 1933 года на месцы фальварка і ваколіцах створана аднайменная вайсковая асада (Os. wojsk. Stare Lachowicze). З асаднікаў вядомы капрал Юзаф Алешка, вахмістр Якуб Багдановіч, плютановы Антоні Браноўскі, капрал Ян Фетка, старшы шэраговы Фелікс Гутаровіч, падпаручнік Юзаф Касаці (дзялянка № 9), капрал Павел Клапкоўскі, шэраговы Юзаф КоктышІосіф Міхайлавіч Коктыш (нар. 25.5.1901, г. Ляхавічы), паляк; адукацыя пачатковая; з сялян, аднаасобная гаспадарка. Жыў: Брэсцкая вобл., Ляхавацкі р-н, Ляхавічы. Арыштаваны 15.10.1939, прыгавораны АН 13.06.940, абвінавачванне 74 КК БССР — контррэвалюцыйнай дзейнасць. Прыгавор: 5 гадоў ППЛ, адбываў Паўноччыглаг (Севжелдорлаг). Рэабілітаваны 17.05.1989, УКДБ і Пракуратура Брэсцкай вобл. Архіўная справа УКДБ па Брэсцкай вобл. — 8418-с (дзялянка № 5), улан Ян Лісоўскі, капрал Ігнацы Пашкоўскі (дзялянка № 6), плютановы Юзаф РусецкіІосіф Пятровіч Русецкі (нар. 1898, Мінскі пав.), паляк; адукацыя сярэдняя; з сялян, аднаасобная гаспадарка. Жыў: Брэсцкая вобл., Ляхавацкі р-н, Ляхавічы. Прыбыў на спецпасяленне ў Архангельскую вобл., Анежскі р-н, Тушылава 3.3.1940 года. Вызвалены са спецпасялення па амністыі 10.9.1941 года. Разам з ім па спецпасяленне прыбылі, а потым амніставаны Мацыян Іосіфавіч (1925 г.н.), Леан Іосіфавіч (1930 г.н.), Юрка Іосіфавіч (1935 г.н.), а таксама Марыя Браніславаўна (1903 г.н.) і Франц Браніслававіч (1903 г.н.) Русецкія. Усе да спецпасялення, паводле справы, жылі ў Ляхавічах. (дзялянка № 2), капрал Ян Санек, паручнік Юзаф Скрыпчынскі (дзялянка № 7), капрал Канстанцін ШпакКанстанцін Антонавіч Шпак (нар. 1899, м. Ляхавічы), паляк; адукацыя пачатковая; з сялян, аднаасобная гаспадарка. Жыў: Брэсцкая вобл., Ляхавацкі р-н, в. Старыя Ляхавічы. Арыштаваны 15.10.1939, прыгавораны АН 29.06.940, абвінавачванне 74 КК БССР — контррэвалюцыйнай дзейнасць. Прыгавор: 8 гадоў ППЛ, адбываў . Рэабілітаваны 23.05.1989, УКДБ і Пракуратура Брэсцкай вобл. Архіўная справа УКДБ па Брэсцкай вобл. — 7925-с (дзялянка № 3), старшы ўлан Антоні Зелянеўскі (дзялянка № 7).
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Ляхавіцкага раёна