Ві́ленская гімна́зія імя́ Францы́ска Скары́ны () — агульнаадукацыйная ўстанова ў Вільні, заснаваная ў 1994 годзе. Адзіная ў Літве школа з беларускай мовай навучання.
Гісторыя Заснаваная ў 1994 годзе як агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання, частка прадметаў выкладаецца па-літоўску. Знаходзіцца ў прадмесці .
З верасня 1997 года нададзена імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Эмблема гімназіі — усмешлівыя сонца і месяц.
15 лютага 2013 года рашэннем Віленскай мэрыі атрымала статус гімназіі. Навучанне 12-гадовае. З верасня 2014 года працуе дашкольная група.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Вільні Катэгорыя:Гімназіі Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Францыска Скарыны Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання Катэгорыя:1994 год у Вільні