Віцім — беларускі шматмэтавы плавальны бронеаўтамабіль, распрацаваны і вырабляны кампаніяй «Мінатор-Сэрвіс». Прадстаўлены 4-колавая і 6-колавая мадыфікацыі. Прызначаны для вядзення разведкі і суправаджэння калон, а пры ўсталёўцы дадатковага ўзбраення можа выкарыстоўвацца ў якасці штурмавой бронемашыны.

Гісторыя Аўтамабіль быў распрацаваны ў ініцыятыўным парадку за кошт сродкаў прадпрыемстваБитва огромных военных внедорожников: «Витим» vs «Волат V1». Першы 4-колавы выраб быў прадстаўлены публіцы ў 2016 годзе на ваенна-тэхнічным форуме «Армія-2016»Показан новейший белорусский плавающий броневик .

Канструкцыя Бронеаўтамабіль паўнапрывадны. Вага — 6 тон, грузападымальнасць — 1 тона. Рухавік ЯМЗ з турбанаддувам аб’ёмам 4,4 л магутнасцю 215 к. с. (158 кВт). Механічная 5-ступеністая каробка перадач распрацавана на прадпрыемствеБронегрузовик «Витим» 6х6: сделано в Беларуси. Кіраванне аўтамабілем ажыццяўляецца праз лічбавыя сістэмы, але з аналагавым дубляваннем.

Корпус аўтамабіля браніраваны і вытрымлівае трапленне кулі калібра 7,62 мм на дыстанцыі 10 метраў па перыметры, падрыў ручной гранаты ці выбуховага прыстасавання да 0,5 кг трацілу пад дном. Шкло таксама бранявана, у шынах выкарыстоўваецца сістэма падпампоўкі.

Варыянты Прадстаўлена таксама 6-колавая паўнапрывадная мадыфікацыя Віцім-668240 грузавога прызначэння (даўжыня 6440 мм, грузападымальнасць 3500 кг).

Катэгорыя:Бранятэхніка Беларусі Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Плаваючыя бронеаўтамабілі Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе