Дом дваранскага сходу — колішні будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёве, які размяшчаўся на рагу вуліц Першамайскай (былым Дняпроўскім праспекце) і Камсамольскай (былой Дваранскай), на паўночным боку Тэатральнай плошчы.

Будынак дваранскага сходу быў двухпавярховым, першы паверх быў мураваным, другі — драўляным. Першы паверх здаваўся ў арэнду розным крамам, а другі выкарыстоўваў сам дваранскі сход. Там і праходзілі сходы дэпутатаў губернскага дваранства, знаходзілася канцылярыя. У гэтым жа доме і жыў сам прадвадзіцель губернскага дваранстваИстория Могилева:здание дворянского собрания. На першым паверсе былі крамы грамафонаў і швейных машын Х. Лур’е, гадзіннікаў і ювелірная крама Л. Шэфтэля, уздоўж праспекта — бакалея Ф. Ліберманау.

Перад Першай сусветнай вайной дваранскі сход заняў дом № 37 па Вялікай Садовай вуліцы. Службовыя памяшканні дваранскага сходу размясціліся на новым месцы, а на Дняпроўскім праспекце засталіся кватэры для персанала.

Да вайны ў гэтым будынку размяшчаўся аэраклуб. У час Вялікай Айчыннай вайны другі паверх быў разбураны. Пасля вайны будынак быў цалкам знесены, а на яго месцы пабудаваны шматпавярховы дом (Першамайская вуліца, № 9/2).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Магілёва Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Камсамольская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Тэатральная плошча (Магілёў)