Наталля Хусаінаўна Эстэмірава (, Свярдлоўская вобласць — , Газі-Юрт, Інгушэція) — расійская праваабаронца, журналіст, супрацоўніца Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» у Грозным. Скрадзена каля свайго дома ў Грозным і забіта. Яе смерць выклікала грамадскі і міжнародны рэзананс.

У 2004 намінавалася на прэмію Сахарава, адзначана 13 студзеня 2005 медалём імя Роберта ШуманаУзнагароджанне г-кі Наталлі Эстэміравай і г-на Сяргея Кавалёва медалём Роберта Шумана // Еўрапейская народная партыя — Еўрапейскія дэмакраты, Страсбург, 13 студзеня 2005 г.. Лаўрэатка прэміі імя Ганны Паліткоўскай у 2007 годзе. За сваю дзейнасць шмат разоў крытыкавалася прарасійскім чачэнскім кіраўніцтвам.

Згодна інфармацыі Human Rights Watch Эстэміраву выкралі 15 ліпеня 2009 каля яе дома ў Грозным прыкладна а 08:30. Яе калегі праваабаронцы ўзнялі трывогу, калі яна не прыйшла на запланаваную сустрэчу. Былі апытаныя суседзіЗнойдзена цела выкрадзенай у Грозным праваабаронцы. Па дадзеным калег «Два сведкі бачылі з гаўбца, як на вуліцы Багдана Хмяльніцкага, дзе Наталля пражывае, яе запхалі ў белы аўто маркі ВАЗ, яна паспела пракрычаць, што яе выкрадаюць».

Як паведаміла прэс-служба Следчага камітэта пракуратуры Расіі, цела жанчыны з кулявымі раненнямі ў галаву і грудзі было знойдзена а 16:30 (па дадзеным МУС Інгушэціі — а 17:20) па маскоўскаму часу ў лесапаласе за 100 метраў ад федэральнай аўтадарогі «Каўказ» каля сяла Газі-Юрт Назранаўскага раёна Інгушэціі. У яе торбе знайшлі пашпарт, пасведчанне члена экспертнага савета апарата ўпаўнаважанага па правах чалавека ў РФ па Чачэнскай рэспубліцы і мандат грамадскага назіральніка камісіі па грамадскім кантролю ў месцах прымусовага ўтрымання на імя Наталлі ЭстэміравайГромкое убийство // Інтэрфакс, 16 ліпеня 2009 г. .

Рамзан Кадыраў у інтэрв’ю расійскай службе радыё Свабода назваў Эстэміраву «Жанчынай без гонару, годнасці і сумлення»«Жанчынай без гонару, годнасці і сумлення» // Газета.ру 10 жніўня 2009.

Катэгорыя:Палітыкі Расіі Катэгорыя:Праваабаронцы Расіі Катэгорыя:Забітыя журналісты