Рамо́нскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — рабочы пасёлак Рамонь.

Геаграфія Рамонскі раён мяжуе з Наваусманскім і Семілуцкім раёнамі, а таксама з Ліпецкай вобласцю і Варонежам. Плошча раёна складае 1300 км².

Гісторыя Рамонскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў складзе Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці РСФСР. Пасля яе падзелу ў 1934 годзе раён застаўся ў складзе Варонежскай вобласці.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі Рамонскі раён / Варонежскі гід

Катэгорыя:Раёны Варонежскай вобласці