Павел Садоўскі (нар. , Беразінскае) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», у 2015—2016 гадах гуляў за дубль. У другой палове 2017 года выступаў у Другой лізе за «Маладзечна-ДЮСШ-4». У ліпені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», аднак згуляў толькі ў адным матчы Другой лігі і адным кубкавым, і ўжо ў жніўні пакінуў каманду.
Са студзеня 2020 года трэніраваўся са «Смалявічамі» і ў выніку пачаў сезон у складзе клуба. 20 сакавіка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Дынама» (1:1). У далейшым выступаў за дубль. У ліпені 2020 года пакінуў клуб.
Міжнародная кар’ера Гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы ў кастрычніку 2014 і кастрычніку 2015 гадоў, у сакавіку 2015 года выступаў у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Дынама 10 0 2016 дубль Дынама 3 0 2017 (2) Д3 Маладзечна-ДЮСШ-4 8 0 2019 (сяр.) Д3 Арсенал 1 0 2020 (1) Д1 Смалявічы 1 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы