Мінскі гарадскі палац культуры — будынак у Мінску, размешчаны па вуліцы Маякоўскага, 129, на плошчы паблізу камвольнага камбіната.
Гісторыя Будаўніцтва вялося ў 1954—1956 гадах па паўторна выкарыстаным праекце, з 1960 года адноўлена па перагледжаным праекце архітэктараў-сужэнцаў С. Мусінскага і Л. Каджар, закончана ў 1965 годзе.
Назвы Палац культуры камвольнага камбіната (з 1965). Палац культуры тэкстыльшчыкаў. Палац культуры «Лошыцкі» (2007—2018). Мінскі гарадскі палац культуры (з 2018).
Архітэктура Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цокальным паверхам накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе своеасаблівага порціка, падзеленага на 3 часткі. Цэнтральная частка мае суцэльнае зашкленне, рытмічна члянёна вертыкальнымі жалезабетоннымі рэбрамі. Глухія бакавыя сцены аздоблены кампазіцыямі ў тэхніцы сграфіта на тэмы росквіту сацыялістычнай культуры. Матыў вертыкальнага члянення цэнтральнай часткі галоўнага фасада паўтораны ў сіметрычных бакавых прыбудовах, дзе размешчаны лесвіцы. Астатнія фасады вырашаны больш стрымана, падзелены міжпаверхавымі гарызантальнымі цягамі. Уваход у выглядзе крывалінейнага ў плане тамбура завершаны вялікім казырком. Палац уключае тэатральна-канцэртную залу (937 месцаў), танцавальную, балетную і спартыўную залы, памяшканні для работы гурткоў і студыі, бібліятэку з чытальнай залай, аўдыторыі, прасторныя фае і холы, адміністрацыйныя і службовыя памяшканні.
Рэльеф «Музы́ка» выканаў мастак А. Сурмач (1984).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліца Маякоўскага (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:1965 год у Мінску Катэгорыя:Дамы культуры Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сяргея Мусінскага Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ліі Каджар